Увага толькі для паўнагадовых! Непаўнагадовым асобам уваход забаронены!
Любадзейства на беларускай мове
Каханьне

Іван Шамякін

       Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласьці. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940 г.). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі – камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленьні Польшчы, у баях на Одры. У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі й вершамі.

      Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1947 году. Народны пісьменьнік Беларусі (1972), акадэмік АН Беларусі (1994).

      Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны ІІ ступені, «Знак Пашаны», мэдалём Францыска Скарыны й іншымі мэдалямі.

     Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачаньня (1982) за кінафільм «Вазьму твой боль».

      Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газэце на расейскай мове. У 1945 годзе апублікаваў сваю першую аповесьць «Помста» (часопіс «Полымя»).

       Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску. У гонар пісьменьніка названая адна з вуліц Менску.

        Дачка Тацяна — мовазнавец.

 






 
Любадзейства па-беларуску