Увага толькі для паўнагадовых! Непаўнагадовым асобам уваход забаронены!
Любадзейства на беларускай мове
Каханьне

Генрых Далідовіч

      Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 году i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сеньняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібоцкае пушчы, жыцьцё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усьвядомленае зь іншым сьветам - спачатку блізкім, усебеларускім, а потым i зь вялікім. 
     Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржунівэрсытэта (1968), служыў у арміі i настаўнічаў на Барысаўшчыне (1968-1973), працаваў у адзьдзеле прозы часопіса «Полымя» (1973-1979), намесьнікам галоўнага рэдактара (1979-1991) i галоўным рэдактарам (1991-2002) часопіса «Маладосьць». З 2003 году намесьнік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газэты». 
     Першае апавяданьне надрукаваў у 1966-ым у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень», першая кніга прозы «Дажджы над вёскай» пабачыла сьвет у 1974-ым (за яе быў прыняты ў Саюз пісьменьнікаў Беларусі). Кнігі апавяданьняў i аповесьцёў «Цяпло на першацьвет», «Маладыя гады», «На новы парог», «Жар каханьня» i інш. прысьвечаныя адлюстраваньню дзіцячых хутарска-вясковых уражаньняў, побыту i турбот сучасных вяскоўцаў i гараджан, настаўніцкай працы, сьветлых чалавечых пачуцьцяў, каханьня. Аўтар трылёгіі «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя», «Свой дом», дзе асэнсаваны перыпетыі ўтварэньня беларускай дзяржаўнасьці ў 1917-1919 гадах, раманаў «Заходнікі» (заходнебеларуская рэчаіснасьць 1940-1950 гадоў; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за 1996 год), «Кліч роднага звона» (пра станаўленьне прыкладна ў 1246-ым Вялікага княства Літоўскага са сталіцай у цяперашнім Новым гарадку), літаратурна-гістарычнага эсэ «БНР. БССР» (2002) i інш. Многія творы перакладзеныя на мовы сьвету.
Любадзейства па-беларуску