Увага толькі для паўнагадовых! Непаўнагадовым асобам уваход забаронены!
Любадзейства на беларускай мове
Каханьне

Драма (аповесьць)

     Аповесьць напісаная пра выбары на заводзе аўтапрычэпаў дырэктара. Такія выбары былі першыя ў горадзе, хоць, безумоўна, не першыя ў БССР, у вобласьці. Экспэрымэнт перабудовы, дэмакратыі. Таму на сходзе прадстаўнікоў цэхаў, службаў прысутнічала сама Ала Ўладзіславаўна Наліцкая, першы сакратар гаркома. Чалавек яна ў горадзе новы, усяго два месяцы выбрана, пераведзена з усходняй вобласьці, дзе апошнія тры гады працавала старшынёй выканкома гарадка невялікага, але прыгожага — над Дняпром, угледжанага й да яе, а пры ёй проста расквітнелага; усесаюзны сэмінар па добраўпарадкаваньні, па азеляненьні ў ім праводзілі. І гэтым Алачка, як яе называлі калегі-старшыні, са шчырай мужчынскай ласкавасьцю, праславілася, паднялася ў рэспубліканскім сьпісе рэзэрву кадраў на ступень вышэй.

ДРАМА 
аповесьць
     
      А потым здарылася гэтае... Недзе ў зімовыя канікулы. Яна позна затрымалася ў пакоі камітэта — выконвала абавязкі сакратара інстытуцкага камітэта, вызвалены сакратар быў на вучобе ў Маскве. У пакой увайшоў Вася Ліхач. Не павітаўшыся, спыніўся ля парога і пачаў дзіўна разглядаць яе — як убачыў упершыню. Яна адступіла ад стала да сьцяны і таксама моўчкі глядзела на яго са страхам і... надзеяй. Божа! Якая ганьба — з надзеяй!.. І раптам ён павярнуўся й шчоўкнуў выключацелем. 
        «Ала! Пагуляем у кошкі-мышкі?»
        І яна не абурылася, не выставіла нахабніка прэч. Яна ўсё з тым жа страхам чакала. Калі трохі адаптавацца, знайсьці чалавека ў зацемненым пакоі няцяжка — вуліца далекавата, але сьвятло ліхтароў даходзіць. І ён адразу знайшоў яе. Абняў, моцна прыціснуў, пачаў прагна цалаваць... у вусны, у шыю. І — о, жах! — ёй гэта было салодка. Потым яго рука дакранулася да калена і, гарачая, папаўзла ўгору, забралася пад трусікі да самага патаемнага месца і ласкава, да неверагоднасьці, да галавакружэньня прыемна гладзіла гэтае месца. Сапраўды, яна згубіла галаву ў той, адзіны ў яе жыцьці, міг. А ён асьцярожна, па сантыметры, падводзіў яе да канапкі, што стаяла ў кутку за газэтным столікам. О, гэты пракляты столік! Яны такі зачапіліся за яго, пахіснуліся, і ў яе зьляцелі акуляры, з гучным звонам разьбіліся. І тады яна адпіхнула яго й сказала: «Дурань!»



 
Любадзейства па-беларуску