Увага толькі для паўнагадовых! Непаўнагадовым асобам уваход забаронены!
Любадзейства на беларускай мове
Каханьне

Францішак Аляхновіч

      Франці́шак Ка́ралевіч Аляхно́віч (9 сакавіка 1883, Вільня — 3 сакавіка 1944, Вільня) — беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст і празаік.



Пан міністар
кароткі нарыс

    

      Упершыню “Пан міністар” надрукаваны ў 1924 годзе ў Вільні.
      Упершыню пастаўлена ў 1942 годзе на памосьце Менскага беларускага тэатра. 
    Галоўная дзея п’есы - гэта высьмейваньне людзей, якія далучыліся да замаганьня за стварэньне беларускай дзяржавы толькі з-за жаданьня атрымаць высокія пасады.
     Філімон Пупкін – карыкатура на Тодара (Хведара) Вернікоўскага (1861-1930-я гг).  У сьнежні 1917 – красавіку 1918 г.г. стаў скарбнікам Менскага беларускага прадстаўніцтва, у красавіку 1918 года ўведзеныы ў Раду БНР. Ва ўрадзе Р. Скірмунта (з чэрвеня 1918г.) – дзяржаўны скарбнік, ва ўрадзе Я. Серады – народны пісар торгу й прамысловасьці. Са сьнежня 1918 года жыве ў Вільні, пазьней у Горадні. Пасьля 1921 года – у Вільні. У 1928 – 1929 гг. Рэдактар газэты “Грамадзянін”. Адзін з арганізатараў таварыства “Прасьвета”.
 


Ф і л і м о н   П у п к і н
– стары мужчына, пахатлівыв блуднік. Хоча быць беларускім уралоўцам. Мае грошы, але дрэнна імі гаспадарыць. Усе яго падманваюць. 
Люба – маладая дзеўка. Наіўная. Да яе робіць залёты Ф і л і м о н   П у п к і н. Калі Ф і л і м о н   П у п к і н правалілі й не далі высокую пасаду ва ўрадзе БНР Люба кідае яго й ад’язджае да свае цёткі.
Марта – старая наложніца Ф і л і м о на   П у п к і на. Яна ненавідзіць Ф і л і м о на   П у п к і на. Жадае разлучыць Ф і л і м о на   П у п к і на і Любу.
М і к о л а   С ь в я т л я к  – малады беларускі настаўнік. Ф і л і м о н   П у п к і н хоча, каб М і к о л а   С ь в я т л я к  навучыў яго пісаць на беларускай мове. М і к о л а   С ь в я т л я к  заляцаецца да Любы. Яна  прыхільна адносіцца да залётаў М і к о л ы   С ь в я т л я ка .
А р ц і м о н   К у к і ш – п’яніца. Выцягвае падманам грошы ў Ф і л і м о на   П у п к і на.
Скакун – хітры чалавек. Выманіў грошы у Ф і л і м о на   П у п к і на.
 
Дзея адбывецца
  
Памост — пакой у мяшчанскім доме. Адначасна кабінэт гаспадара і сталовы пакой.
        П а с я р э д з і н е балькон са шклянымі дзьвярыма, праз якія відаць гарадзкі пэйзаж; па бакох балькону ў гэтай самай сьцяне вокны.
        Н а л е в а, на першым пляне дзьверы ў пакой Любы, далей галоўныя дзьверы ўхадныя.
        Н а п р а в а, на першым пляне дзьверы ў спальню Філімона, далей дзьверы ў кухню.
      На сцэне пісьменны стол, абедзенны стол, канапа, шафа з прадуктамі і агняўпорная шафа (грашавая), крэслы і т. п.
 
Опіс дзеі
 
Ф і л і м о н   П у п к і н піша свой жыцьцяпіс, каб даказаць свой удзел беларускім руху. Спрабуе знайсьці чалавека, які перакладзе яго рукапіс-жыцьцяпіс на беларускую мову, а потым надрукуе ў газэце. Яму мяшаюць дзьве жанчыны: Марта і Любачка. Марта спрабуе выцягнуць грошы. Люба спакушае яго сваёй прывабнасьцю й наіўнасьцю.
 
П у п к і н. Ну, вось бачыш: і не далёкая, і ня блізкая… Ну, пацалуй, цыпанька, дзядзеньку на «добры вечар». Ты мяне сягоньня яшчэ не пацалавала.
        Л ю б а (цалуе яго ў лоб). Добры вечар, дзядзенька! 
        П у п к і н. Не, не! Пацалуй дзядзеньку ня ў лобік, а ў губкі… Вось так… (настаўляе свае губы).
        Л ю б а. Калі дзядзеньку гэтак цалаваць… нязручна. 
        П у п к і н. Зручна, ціпачка! Такога блізкага дзядзеньку зручна! (хоча яе пацалаваць).
        Л ю б а ч к а (баронячыся). Калі не!.. Так няпрыема, вусы колюцца, барада колецца…
        П у п к і н (распаліўшыся). Ну, пацалуй, Любачка! ну, пацалуй, ціпачка! (абыймае яе і хоча пацалаваць; яна бароніцца; ўваходзіць Марта).
 
Зьява 7
Пупкін (адзін).
  (Гавора): Ну, а цяпер пагляджу, што робіць Любачка. (Глядзіць праз дзірачку ў дзьвярох). Распранаецца… Зьняла блюзачку! (Пауза). А вось зьнімае і… О, міленькая, бедненькая сіротанька!.. А вось і яшчэ…
 
Зьява 16
Філімон (адзін).
 
        
        Філімон (д. с.). Якісь, дарэчы хлапец. Нічога сабе. Скромны, мае пашану да старшых асоб…
        
        Ну, вось! шмат я сягоньня зрабіў работы! Трэба будзе супачыць. (Ідзе на балькон і бачыць вяроўку). Вось ізноў непарадак! Вяроўка валяецца. Марта мусіць кінула і забылася… Праганю гэту бабу, іншай рады няма, (Выкідае вяроўку праз дзьверы ў кухню). А цяпер да Любачкі! (глядзіць праз дзірачку ў дзьвярох). У! ты, ціпачка! (да Любы праз дзьверы). Любачка! ці можна да цябе зайсьці, дзетанька? Гэта я — твой дзядзенька!.. (ціха, асьцярожна ўваходзіць у пакой Любы).
       
Заслона
 
У капцюрох ГПУ
 
Вастрожны гумар
 
 
     Гульня, называная "выбары старасты" - больш складаная. Адзiн з удзельнiкаў агаляе свае рукi да локцяў i складаець iх перад сабою так, каб далонi й локцi шчыльна сыходзiлiся. Памiж складзенымi гэтак рукамi ўтыкаюцца паскручваныя ў трубачкi папяровыя "лёсы". "Выбаршчыкам" парадоўцы завязваюць вочы, рукi закладваюць за сьпiну, i кажны зь iх падыходзiць да таго, хто трымае "лёсы", стараючыся зубамi выцягнуць ушчэмленую памiж рук трубачку. Ведама, кажны "лёс" аказваецца пустым.
    Калi прыходзiць радоўка на загадзя нагледжаную ахвяру, дык роля таго, хто трымае памiж рукамi "лёсы", канчаецца. Ен адсоўваецца, а на ягонае месца хуценька становiцца iншы ўдзельнiк гульнi, агаляючы... нiжнюю частку цела.
    Ахвяра, не спадзяючыся подступу, доўга шукае вуснамi свайго "лёсу", урэшце вочы адвязваюць, i ён толькi тады даведваецца, якiя нягодныя кпiнкi зь яго састроiлi.
    Ёсьць цэлы рад падобных гульняў, але пяро мае ня можа апiсваць iх, не абражаючы маральнага пачуцьця чытача. Дык лепш аб iх замаўчу.
     Найчасьцей ахвярамi гэтых зьдзекаў бываюць новапрыбылыя вязьнi. I гора такому навiчку, калi трапiць у камару, дзе бальшыню становяць крымiналiстыя. Дорага абходзiцца яму прыймо ў гэткую кампанiю.
 
 
 
Любадзейства па-беларуску